Тэксты > Вясна прыйшла

Вясна прыйшла

Пасля  трох зацяжных месяцаў халоднай зімы, з сярэдняй тэмпературай паветра мінус дваццаць градусаў па Цэльсію, нарэшце прыйшла вясна. Канешне ж адбыліся значныя змены ў прыродзе. Дзень стаў даўжэйшым. Вечарэць пачынае з гадзін дваццаці. Раніцай сонейка прачынаецца каля гадзін шасці. Днём тэмпература паветра праграецца да градусаў дваццаці, а ноччу не меньш чым да дзесяці. З далёкіх краін прыляцелі птушкі, і ўжо з гадзін васьмі ранку радуюць нас сваімі звонкімі спевамі. Усе людзі дваццаць чатыры гадзіны ў суткі радуюцца цяплу і вясне.