У краме 2
Заўтра Новы год. У краме пануе ажыўленне, усё робяць пакупкі да свята. Усе купляюць сялёдку — хто грам пяцьсот, хто тры кілаграмы. Скрыні з мандарынамі ўжо амаль апусцелі — з сямідзесяці кілаграм памеранцавых пладоў засталося кілаграма два, не болей. Купляюць курку, мяса, рыбу, усяго бяруць шмат, ня менш за два кіло. А як жа, бо свята ж!