Тэксты > Нараджэнне сына

Нараджэнне сына

Другога чэрвеня дзве тысячы трынаццатага года адбылася значная падзея – у маёй сяброўкі нарадзіўся першы сын. Важыў ён тры кілаграмы сто грам, а яго рост быў пяцьдзясят сем сантыметраў. Сапраўдны волат! Ува ўсёй вялікай сям’і з дваццаці пяці чалавек гэта быў першы хлопец і чацвёртае дзіця. Відавочна, што ўсе адразу яго пакахалі. Дзве бабулі і два дзядулі амаль не выпускалі малога з рук. Гэта шчасце, калі нараджаецца дзіця!

Міні-слоўнік: