Тэксты > Хлопчык

Хлопчык

Я не памятаю дакладна, колькі мне было гадоў тады. Напэўна, дзесьці дванаццаць-трынаццаць.  Я жыў з мамай і татам каля берага мора у невялічкай  вёсцы на сто дваццаць двароў, дзе можна было налічыць менш за трыста рыбакоў. Іншым разам над нашымі галовамі праляталі самалёты.  Бацька расказваў, што дзесьці пры дапамозе электрычнасці ходзяць цягнікі, але я не паверыў. Мы жылі дастаткова бедна. Мама не працавала, а бацькаў заробак быў роўны дзесяці далярам на месяц, таму я мусіў працаваць з самага ранняга дзяцінства. Я марыў пра ўласны ровар. Гэта было дастаткова недарэчна ў маім становішчы, але ж ніхто не забараняў мне марыць. Мне было пяць, калі  я ў якасці сапраўднага рыбака ўпершыню трапіў на лодку. Я памятаю, як пляскала і грукала хвастом мая першая рыбіна і як трэснулі, зламаўшыся, дзве лаўкі. Памятаю, як быў шпурнуты на нос, дзе ляжала тысяча мокрых зматаных шнуроў, і ўся лодка дрыжала, а той, хто узяў мяне на тую лодку, бамберыў сваю мільённую, мабыць, рыбіну, і гук быў такі, як быццам Ён у свае няпоўныя семдзесят ссякаў дрэва. З тых часоў я памятаю ўсё. З тых часоў я трымаю ў сэрцы ўспамін пра Яго, майго першага і  найлепшага  Настаўніка і Сябра.

Міні-слоўнік: