Тэксты > Дзень Перамогі

Дзень Перамогі

Сёння быў адзін з тых радасных дзён, калі нам не трэба было прачынацца а сёмай гадзіне раніцы, каб не спазніцца на першы ўрок. Канец адзіннаццатага класа, наперадзе тры выпускныя экзамены, паступленне ва універсітэт, будаванне далейшых планаў на жыццё. Але сёння хочацца ўспомніць пра мінулае.

Гэта было лета тысяча дзевяцьсот сорак першага года. Чэрвень, цёплая, лагодная раніца, якая павінна была абудзіць чалавека, паклікаць працаваць, прынесці добры настрой і запал энергіі на доўгі час, якая павінна была стаць пачаткам самага звычайнага дня таго страшнага года. Аднак у адну хвіліну вайна перабудавала планы людзей, змяніла іх жыцці, прымусіла існаваць па яе суровых законах. Адна хвіліна, раніца, імгненне – і чалавецтва змяніла свой звыклы лад жыцця на доўгія чатыры гады.

Аднак сёння, дзявятага мая дзве тысячы чатырнаццатага года, мы адзначаем свята Вялікай Перамогі. У нашай вёсцы засталося пяць ветэранаў. Хочацца сустрэцца з імі хоць на хвіліначку і падзякаваць за тое імгненне вечнасці, якое яны нам падарылі.

Міні-слоўнік: