Тэксты > Адзін дзень з жыцця Міколкі

Адзін дзень з жыцця Міколкі

Міколку сёння споўнілася тры месяцы. Нарадзіўся хлопчык трэцяга сакавіка. Як выглядае яго дзень сёння? Пачынаецца яго дзень, як і дзень яго маці, каля чатырох гадзін раніцы – Міколка снедае.  Наступны раз маці корміць яго праз кожныя дзве гадзіны. Мыюць хлопчыка звычайна у сем гадзін вечара. Прыкладна дзве гадзіны ў дзень Міколку носяць на руках. Увесь астатні час ён праводзіць у калысцы. Звычайна, вечарам з Міколкам сядзіць бацька, а маці адпачывае. Часам да іх наведваюцца бабуля і дзядуля. Частым госцем у іх сям’і з’яўляецца Марына – сястра маці, цёця Міколкі. Марына прыходзіць са сваім мужам і двума дзецьмі. У хлопчыка ёсць тры стрыечныя браты і чатыры сястры. Яшчэ ў іх кватэры жыве адзін папугайчык –  Яша  і адна кошка – Боба.

Глядзі таксама: