Тэксты > Хачу вучыцца

Хачу вучыцца

hachu-vuchyccaДзед Караль часта гаворыць, што і цяпер я «разумны»: умею чытаць, пісаць, складаць вяскоўцам заявы, лісты, чытаю пра навіны ў газетах, і ён кажа, што мне ўжо і гэтай навукі хопіць, да нядаўняга ў вёсцы ніхто далей чацвёртага класа не вучыўся. Як бацька і маці, я дзеда не слухаю, хачу яшчэ вучыцца, мару стаць лётчыкам – высока і са свістам лётаць, збіваць варожыя самалёты, пускаць белы дым па небе і калі-небудзь пакатаць маму і сястрычку, яны ніколі не ляталі на самалёце, толькі што бачылі яго ў небе… (Паводле Г. Далідовіча)

Слоўнік:

гаварыць, умець, чытаць, пісаць, складаць, казаць, вучыцца, слухаць, хацець, марыць, стаць, лятаць, збіваць, пускаць, пакатаць, бачыць