Матуліны вочы

Матуліны вочы
Дзяўчынка малявала падарунак для сваёй матулі. Засталося намаляваць толькі вочы. Гэта самае складанае, бо якія ж прыгожыя яны, матуліны вочы! У іх мільгаціць агеньчык дабрыні і цяпла, ласкавасці. Ці лёгка намаляваць тую любоў, з якой матуля глядзіць на нас? А калі ў гэтых вачах з’яўляецца ўсмешка, то гэта, напэўна, лепшы падарунак.