Тэксты > Лес

Лес

img1347348322Злаваўся я на сябе і адчуваў, як моцна паліць сонца, прыпарвае. Лес нагрэўся, прымлеў – цягне душным, густым пахам ад шыгалля, пяску і мурашніку. Смалою пахнуць зялёныя ігліцы, карэнні і залысіны на камлях сосен. Хтосьці зачасаў сякераю хвою – кропелькамі-слёзамі выступіла жоўтая сырыца-смала, прыцвярдзела, пабялела і пахне. Даўнавата не быў я ў лесе, але адчуваю, што пачынае ўжо красаваць верас: прыемна пахне салодкім цёпленькім мядком. Здаецца, прыгледзься добра і ўбачыш, як садзіцца на верасоўку пчолка, гойдаецца, нахіляецца ледзь не да самай зямлі і суне галоўку ў кветачку – п’е соладзь… Ад гарачыні мітусяцца, медна звіняць разамлелыя авадні; даўно стаіць суш, пыліцца зямля – не зялёныя, а шэрыя сталі кусты, вецер не можа стрэсці з іх пыл, як не здолее іх абмыць раса, вызеленіць і прасвяжыць. Чакае ўсё дажджу. (Паводле Г. Далідовіча)

Слоўнік:

сонца, прыпарваць, лес, шыгаллё, пясок, мурашнік, смала, іглі́ца, карэнні, камель, сасна, хвоя, верас, мёд, пчала, зямля, кветка, соладзь, гарачыня, авадзень, кусты, вецер, раса, дождж, вызеленіць