Лепшая пара года

Пара года
Якая пара года самая лепшая? Можа, вясна, з яе квітнеючымі садамі? Ці лета, цёплае, сонечнае. А для кагосьці лепшая пара года – гэта халодная, снежная, але такая прыгожая зіма. Хтосьці скажа, што гэта прыгажуня-восень, з яе рознакаляровымі ад апалага лісця сцяжынкамі. Кожная пара года прыгожая па-свойму, трэба толькі прыгледзецца і ўбачыць гэту прыгажосць вакол нас.
Прыгажуня-восень