Тэксты > Касцюм

Касцюм

kasciumЯ прасіў маці купіць і мне штонікі, бо ўжо гаварыў ёй, не малы, саромеюся насіць «майткі» на шлейках ці шаравары на гумцы. Маці абяцала «расстарацца», але пасля забывалася, распорвала бацькавы зношаныя фрэнчы і штаны, выразала з іх цэлыя, не працёртыя кускі і сшывала з іх мне «портачкі», якія былі зноў без кішэняў. I я не быў рады ім, чакаў той любай часіны, калі буду мець «мужчынскае» новае адзенне… I вось сёння гэты дзень настаў: маці збіраецца ісці ў суседняе мястэчка купляць мне касцюм. Гэта будзе мой першы «куплёны» касцюм: сёлета, я скончыў «школку» ў сваёй вёсцы і пайду «ў людзі» – у пяты клас суседняй дзесяцігодкі, і бацька з маці рашылі, што не выправяць мяне ў чужую вёску неахайным, горшым за людскіх дзяцей, «выкамбінуюць» мне яшчэ новыя чаравікі і паліто. (Паводле Г. Далідовіча)

Слоўнік:

штонікі, насіць, майткі, шлейкі, шаравары, гумка, зношаны, сшываць, фрэнчы, штаны, порткі, кішэня, адзенне, касцюм, чаравікі, паліто