Тэксты > Беларускія напоі

Беларускія напоі

napoiАдна з асаблівасцяў беларускіх народных напояў — тое, што яны вырабляліся ў розныя часы ў залежнасці ад наяўнасці і даступнасці таго ці іншага неабходнага кампаненту. Так, калі быў у вялікай колькасці мёд, шырока ўжывалі такія напоі, як мядок, мядуха, сыта. Увесну, калі дрэвы наліваліся сокам, пілі берку і кляновік (бярозавы і кляновы сокі). Летам, калі даспявалі ягады, з іх варылі ўзвары, кісялі, кулагі. У гарачую пару касавіцы гатавалі і пілі хлебны квас. Узімку ўжывалі бураковы квас, адвары з сушаных траў і ягад. (Паводле Т. Навагродскага)

Слоўнік:

напой, кампанент, мёд, мядок, сыта, сок, берка, кляновік, ягада, даспяваць, варыць, узвар, кісель, кулага, гатаваць, хлебны, квас, бураковы, адвар, сушаны, трава