Слоўнік > Камп'ютарная тэхніка > Вэб-камера

Вэб-камера

ВЭБ-КАМЕРА

(наз., ж.р.)

1. малапамерная лічбавая відэа- ці фотакамера, здольная ў рэальным часе фіксаваць выявы, прызначаныя для далейшай перадачы па сетцы Інтэрнэт. Падключы сваю вэб-камеру.

 

Граматычныя формы

 

АДЗ.Л.

МН.Л.

N Вэб-камера Вэб-камеры
N2 няма вэб-камеры Вэб-камер
N3 вэб-камеры спатрэбіцца падстаўка Вэб-камерам
N4 бачыць вэб-камеру Вэб-камеры
N5 карыстацца вэб-камерай Вэб-камерамі
N6 размаўляць аб вэб-камеры аб вэб-камерах

Лексічная спалучальнасць 

Pron. + N: мая / ваша вэб-камера

Adj. + N: маленькая, зручная

+ N2: функцыі вэб-камеры

V + Prep. + N6: размаўляць па вэб-камеры

+ N4: набыць/купіць вэб-камеру

 Prep.+ N2+ N2 : з дапамогай вэб-камеры

 

Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць

Вэбка (разм.) — купі сабе вэбку!

 

Ужыванне ў мове 

—      Пастаў вэб-камеру роўна, каб цябе было лепш бачна.

—      Набыць вэб-камеру можна ў любой камп’ютарнай краме.