Пашпарт
Пашпарт
- Дакумент устаноўленага ўзору, які сведчыць асобу яго ўладальніка;
- Пасведчанне з асноўнымі звесткамі пра якое-небудзь абсталяванне, машыну, прадмет хатняга ўжытку і пад.
Муж.род,
2-е склан. |
Адзіночны лік | Множны лік |
N | пашпарт | пашпарты |
N2 | пашпарта | пашпартоў |
N3 | пашпарту | пашпартам |
N4 | пашпарт | пашпарты |
N5 | пашпартам | пашпартамі |
N6 | пашпарце | пашпартах |
Аднакаранёвыя словы: пашпартны, пашпартызацыя, пашпартыстка, пашпартызавацца.
Словазлучэнні і сказы:
- Замежны пашпарт;
- атрымаць пашпарт;
- тэхнічны пашпарт аўтамабіля.
- Пасля замужжа яна зменіць свой пашпарт.
- Падчас рэгістрацыі ў атэлі просяць прадставіць пашпарт.
Пераклад на рускую мову: паспорт.