Слоўнік > Прырода > Стэп

Стэп

Стэп, -у, мужчынскі род. Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату, пакрытая рознымі травамі. Роўнае і простае шас[э], нібы страла, рассякала бязмежную раўніну стэпу. Шамякін. А стэп стаяў настолькі здзірванелы, Ажно ляме[ш] ламаўся ў зямлі, Але мацней ад сталі люд у стэпе, — І ўсё шырэе паласа раллі. А. Астапенка. Стэп палосамі ляснымі Затрымае сухавеі. Аўрамчык. Прыедуць сябры. На зары У стэпе раздольным, цалінным — Ураз загудуць трактары. Вярцінскі.