Слоўнік > Спорт > Мяч

Мяч

Мяч

Мяч

(наз., м.р.)

Суцэльны або пусты ў сярэдзіне шар з пругкага матэрыялу, здольны адскакваць пры ўдары аб цвёрдую паверхню. || памяншальная форма: мячык.

Граматычныя формы:

Адзін. лік Мн. Лік
N Каляровы мяч Спартыўныя мячы
N2 Таго мяча Крама спартыўных мячоў
N3 Маленькаму мячу Мячам
N4 Купіць мяч Гульня ў мячы
N5 З мячом Перакідвацца мячамі
N6 Па мячы Аб мячах

Лексічная спалучальнасць:

Num. / Adj. + N: футбольны мяч;

N3 + Рrep. + N6: удар па мячы;

V + N4: забіць мяч;

V + Рrep. + N4: гуляць у мяч;

V + Рrep. + N5: сачыць за мячом;

Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць:

Мячык (N): дзіцячы мячык;

Ужыванне ў маўленні:

1.Дзеці любяць гуляць у мяч;

2. Каб выйграць гэтую гульню, патрэбна забіць 3 мячы ў вароты.

Тэст па беларускай мове паводле рубрыкі «Спорт» (скачаць файл у фармаце M.Exel)

Электронныя практыкаванні і тэсты паводле рубрыкі «Спорт» у праграме HotPotatoes:

http://by.lang-study.com/praktykavanni/ehlektronnyya-praktykavanni-i-tehsty-pavodle-rubryki-sport-u-pragrame-hotpotatoes/