Слоўнік > Камп'ютарная тэхніка > Прынтар

Прынтар

ПРЫНТАР

(наз., м.р.)

1. перыферыйная прылада камп’ютара, прызначаная для пераводу тэксту або графікі на фізічны носьбіт з электроннага выгляду. Я раздрукую работу на прынтары.

 

Граматычныя формы

 

АДЗ.Л.

МН.Л.

N Новы прынтар Сапсаваныя прынтары
N2 З дапамогай прынтара Усім не хапае прынтараў
N3 Прынтару неабходна папера Даць прынтарам магчымасць
N4 Купім прынтар Уласцівасці прынтараў
N5 Раздрукоўка лазерным прынтарам Прынтарамі аснашчаны ўсе аўдыторыі
N6 Марылі аб прынтары Водгукі аб прынтарах

Лексічная спалучальнасць 

Pron. + N :мой / ваш прынтар

Adj. + N: шматфункцыянальны,лазерны,шырокафарматны

+ N2: функцыі прынтара, магчымасці прынтара

V + Prep. + N6раздрукаваць на прынтары

+ N4: набыць/купіць, прынтар;

 Prep.+ N2+ N2 :з дапамогай прынтара


 

Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць

 

Прынтарны (Adj.): Прынтарныя картрыджы

 

Ужыванне ў мове 

—        Новыя прынтары завезлі на факультэт.

—      З дапамогай прынтара студэнты змогуць раздрукаваць вялікія аб’ёмы матэрыялаў.

—       Лазерны прынтар з’явіўся ў продажы з пачатку месяца.