Слоўнік > Камп'ютарная тэхніка > Планшэт

Планшэт

ПЛАНШЭТ

(наз., м.р.)

1. разнавіднасць камп’ютарнай тэхнікі, звычайна без клавіятуры, з сэнсарным уводам.

2.(канц.) планшэт для запісаў — ліст шчыльнага кардона або іншага матэрыялу, звычайна памерам крыху больш ліста А4, з заціскам для мацавання ліста (-оў), паперы, бланкаў або сшыткаў, прызначаны для запісаў.

3.(ваен.) планшэт абстаноўкі, адмысловая прылада на баявых інфармацыйных пасадах камандных пунктаў, прызначаная для адлюстравання паветранай і марской абстаноўкі, рашэння задач мэтаразмеркавання і мэтаўказання.

4.(ваен.) афіцэрская палявая сумка звычайна са светла-карычневай скуры.

Граматычныя формы

 

АДЗ.Л.

МН.Л.

N планшэт  планшэты
N2 няма планшэта планшэтаў
N3 спатрэбіцца планшэту планшэтам
N4 бачыць планшэт планшэты
N5 карыстацца планшэтам планшэтамі
N6 размаўляць аб планшэце аб планшэтах
Чаргаванне Т-Ц

Лексічная спалучальнасць 

Pron. + N: мой / ваш планшэт

Adj. + N: маленькі, канцэлярскі, графічны

+ N2: функцыі планшэта, асаблівасці планшэта

N + Prep.+ N2: планшэт для запісаў

V + Prep. + N6: глядзець на планшэце

+ N4: набыць/купіць планшэт;

 Prep.+ N2+ N2 : з дапамогай планшэта

 

Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць

Планшэтны (Adj.)планшэтны камп’ютар

 

Ужыванне ў мове 

—      Асаблівасць планшэта ў кампактнасці.

—      Планшэты вельмі хутка атрымалі папулярнасць.