Слоўнік > Пачуцці > Нуда

Нуда

nuda1. Непрыемны душэўны стан, выкліканы немагчымасцю здзейсніць свае надзеі, жаданні;сум, туга. 2. Нудны чалавек (размоўнае). 3. Паныласць, маркота, журба.

Склон Адз. лік
Н. Нуда
Р. Нуды
Д. Нудзе
В. Нуду
Т. Нудой (-ою)
М. Нудзе

Словазлучэнні:

  • Страшэнная нуда;
  • Нуда хадзячая (размоўны);
  • Цяжкая нуда.

Сказы:

  • Эх ты, нуда хадзячая.
  • Чытаю нашумелы раман, – страшэнная нуда.
  • З кожнай хвілінай яе ўсё больш і больш ахоплівала нуда.