Слоўнік > Ежа, харчаванне > Стравы, гатаванне ежы > Дранік

Дранік

 

6cd46a1344e43731a88bb366e4bdbdd5_16499

dranik

Страва беларускай кухні, уяўляе сабой бульбяны блін, які дзяруць з бульбы. Таму другая назва ў гэтай стравы – ДЗЯРУНЫ. Падаецца яна да стала са смятанай ці шкваркамі.

Граматычныя формы

  Адз.л. Мн.л.
N Смачны дранік Смачныя дранікі
N2 Смачнага драніка Смачных дранікаў
N3 Смачнаму драніку Смачным дранікам
N4 Смачны дранік Смачныя дранікі
N5 Смачным дранікам Смачнымі дранікамі
N6 Аб смачным драніку Аб смачных драніках

 

Лексічная спалучальнасць

Pron. + N : гэты дранік;

Adj. + N: гарачы, смачны (дранік);

+ N: дранікаў;

Prep.+ N+ N :дранік з салам;

+ Prep. + N:  церці на дранікі;

Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць

Дранікавы (Adj.)

Дранікавы водар.

Ужыванне  ў  мове

  • Дранікі– сіла, кажуць, што дранікі – Гэта культура нейкай керамікі.
  •   Дранікі – гэта смачная акцыя, якую праводзіць бульбяная нацыя.
  • Кроў мяшалася з ужо надзёртай бульбай. Гліна ператваралася ў пасудзіну, бульба ў дранік, мука ў хлеб, чалавек у камень.