Слоўнік > Ежа, харчаванне > Садавіна > Гранат

Гранат

Гранат

                      Гранат

Кісласалодкі, зярністы, цёмна-чырвоны плод субтрапічнага фруктовага дрэва ( наз., адз.л., м.р.; гранаты – мн.л.)

Граматычныя формы:

 Скл. Адз.л. Мн.л.
Н. Гранат Гранаты
Р. Граната Гранатаў
Д. Гранату Гранатам
В. Гранат Гранаты
Тв. Гранатам Гранатамі
М. Аб гранаце Аб гранатах

 

Словаўтварэнне:

Гранатавы

Словазлучэнні:

Гранатавы сок

Мякаць граната

Цвёрды гранат

Сказы:

У гранаце змяшчаецца шмат вітамінаў.

Радзімай граната лічуцца Паўночная Афрыка і Сярэдняя Азія.

Электронныя практыкаванні і тэсты да рубрыкі «Садавіна»

У гародзе. Адкуль з’яўляюцца расліны? (Свінка Пэпа на беларускай мове)