Слоўнік > Ежа, харчаванне > Напоі > Сок

Сок

СокСок – гэта вадкі харчовы прадукт, прыгатаваны з мякаці разнастаных пладоў: садавіны, ягад, агародніны.

 

Граматычныя формы:

Скланенне Адз. лік Мн. лік
N1 Сок Сокі
N2 Соку Сокаў
N3 Соку Сокам
N4 Сок Сокі
N5 Сокам Сокамі
N6 (аб) соку (аб) соках

 

Лексічная спалучальнасць:

Adj + N: смачны, свежавыжаты, клубнічны сок

V + N: выжаць сок, наліць соку

N + N: сок з мяккаццю, сок з яблыкаў

Аднакаранёвыя словы:

Adj: сакавіты

Ужыванне ў маўленні:

  1. У буфеце прадавалі толькі таматны сок.
  2. Свежавыжаты сок – самы карысны напой для дзетак.
  3. Прыехаўшы да бабулі, я адразу напілася бярозавага соку.