Дадаткі > Відэа > Старыя інструменты Беларусі

Старыя інструменты Беларусі

Фільм распавядае пра пяць інструментаў: дуду, лютню, ліру, гуслі і сурму. У сюжэце: інтэрв’ю з музыкамі і даследаванне: праца майстроў, канцэрты, мастацкія ілюстрацыі Сярэднявечча. Сцэнарыстам і рэжысёрам стаў даследчык нацыянальных інструментаў Зміцер Сасноўскі, лідар гурта “Стары Ольса”. Стваральнікі фільма сцвярджаюць, што ён мае вялікую навуковую значнасць, бо развейвае некаторыя міфы пра беларускія і небеларускія музычныя інструменты і ўтрымлівае шмат рарытэтнай інфармацыі.