Слоўнік > Адзенне, абутак > Аксесуары > Шпілька-нявідка

Шпілька-нявідка

Шпілька-нявідка

Шпілька-нявідка

ШПІЛЬКА-НЯВІДКА, жаночы род

 

Прыстасаванне з тонкага дроту або пластмасы для заколвання валасоў у жаночай прычосцы.

 

 

 

 

Склон

Адз. лік

Мн. лік

N шпілька-нявідка шпількі-нявідкі
N2 шпількі-нявідкі шпілек-нявідак
N3 шпільцы-нявідцы шпількам-нявідкам
N4 шпільку-нявідку шпількі-нявідкі
N5 шпількай-нявідкай шпількамі-нявідкамі
N6 аб шпільцы-нявідцы аб шпільках-нявідках

 

Словазлучэнні:

  • чорная шпілька-нявідка
  • шпілька-нявідка сястры
  • шпілька-нявідка з ружамі

 

Сказы:

Для таго, каб прычоска трымалася, выкарыстоўваецца шпілька-нявідка.

У шкатулцы, якая належала маёй аднакласніцы, сярод мноства заколак былі шпількі-нявідкі.