Пярсцёнак
ПЯРСЦЁНАК
Прадмет, звычайна з дарагога металу, у форме абадка, абруча, часта з каштоўнымі камянямі, які носіцца на пальцы як упрыгожанне ці як сімвал шлюбу.
Склон |
Адз. лік |
Мн. лік |
N1 | пярсцёнак | пярсцёнкі |
N2 | пярсцёнка | пярсцёнкаў |
N3 | пярсцёнку | пярсцёнкам |
N4 | пярсцёнак | пярсцёнкі |
N5 | пярсцёнкам | пярсцёнкамі |
N6 | аб пярсцёнку | аб пярсцёнках |
Словазлучэнні:
- шлюбны пярсцёнак
- пярсцёнак з брыльянтам
- матулін пярсцёнак
Сказы:
Іван падараваў мне пярсцёнак, які стаў сімвалам нашага кахання.
Залаты пярсцёнак на безыменным пальцы сведчыў аб тым, што Алена Віктараўна была замужам.