Слоўнік > Адзенне, абутак > Аксесуары > Акуляры

Акуляры

Акуляры

Акуляры

АКУЛЯРЫ, толькі множны лік

 

Аптычная прылада з двух шкельцаў з аглабелькамі. Служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджанняў.

 

 

 

 

Склон

Мн. лік

N акуляры
N2 акуляраў
N3 акулярам
N4 акуляры
N5 акулярамі
N6 аб акулярах

 

Словазлучэнні:

  • ружовыя акуляры
  • вялізныя акуляры
  • круглыя акуляры

 

Сказы:

У настаўніка былі чорныя вусы і сінія блізарукія вочы, прыкрытыя цёмнымі акулярамі.

Ад шкельцаў яго акуляраў так і скакалі сонечныя зайчыкі.