Слоўнік > Дрэвы > Яблыня

Яблыня

Яблыня

Яблыня

Адз. л.: Н. скл. яблыня, Р. скл. яблыні, Д. скл. яблыні, В. скл. яблыню, Т. скл. яблыняй, М. скл. аб яблыні.

Мн. л.:  Н. скл. яблыні, Р. скл. яблынь, Д. скл. яблынямВ. скл. яблыні, Т. скл. яблынямі,  М. скл. аб яблынях.

Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі сакавітымі акруглымі пладамі (яблыкамі). Садовая яблыня. Дзікая яблыня. ▪ Галлё панадна разлапушыў За хатай прадзедавай сад; Чарэшні, яблыні і грушы Сышліся згодліва ў рад (Янка Купала). На яблыні ружовы цвет — Галіна пры галіне (Максім Лужанін). Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні (Пімен Панчанка).

Словазлучэнні: садовая яблыня, верш аб яблыні, многа яблынь, прысвяціць яблыням.

Аднакаранёвыя словы: яблыневы, яблык, яблычак, яблынька.