Слоўнік > Ягады > Чарніцы

Чарніцы

Чарніцы

Чарніцы

Н. скл. чарніцы, Р. скл. чарніц, Д. скл. чарніцам, В. скл. чарніцы, Т. скл. чарніцамі, М. скл. чарніцах

Адна ягада называецца «чарнічына», «чарніца».

Саладкаватыя чорна-сінія ягады кустовай расліны сямейства бруснічных. Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары: Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны І сакавітыя чарніцы З прыемным водарам лясным. (Хведар Жычка)

Аднакаранёвыя словы: чарнічнік, чарнічны

Словазлучэнні: запэцкаць чарніцамі, камот з чарніц