Слоўнік > Дрэвы > Хвоя (сасна)

Хвоя (сасна)

Хвоя (сасна)

Хвоя (сасна)

Хвоя. Адз. л.: Н. скл. хвоя, Р. скл. хвоі, Д. скл. хвоі, В. скл. хвою, Т. скл. хвояй, М. скл. аб хвоі.

Мн. л.:  Н. скл. хвоі, Р. скл. хвой, Д. скл. хвоямВ. скл. хвоі, Т. скл. хвоямі,  М. скл. аб хвоях.

Сасна. Адз. л.: Н. скл. сасна, Р. скл. сасны, Д. скл. сасне, В. скл. сасну, Т. скл. сасной, М. скл. аб сасне.

Мн. л.:  Н. скл. сосны, Р. скл. сосен, Д. скл. соснамВ. скл. сосны, Т. скл. соснамі,  М. скл. аб соснах.

Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з высокім прамым ствалом і доўгай ігліцай; сасна. Люблю я лес, адвечны бор, Дзе ўзносяць хвоі ўгору шапкі (Якуб Колас).Стромкія хвоі ўзнімалі свае вяршыні над лесам, нібы яны сябравалі з Вялікай Мядзведзіцай (Усевалад Краўчанка).

Словазлучэнні: дайсці да сасны, убачыць хвою, расце на сасне, стаіць каля хвоі, няма сосен

Аднакаранёвыя словы: сасновы, сасняк, сасоннік;  хваёвы, хвойнік.