Шчыры
- Праўдзівы, чыстасардэчны, адкрыты.
- Задушэўны, інтымны.
- Сардэчны, душэўны.
- Натуральны, пазбаўлены прытворства.
- Просты, даверлівы.
- Верны, адданы.
М.р. | Н.р. | Ж.р. | Мн.лік | |
N | Шчыры | Шчырае | Шчырая | Шчырыя |
N2 | Шчырага | Шчырага | Шчырай | Шчырых |
N3 | Шчыраму | Шчыраму | Шчырай | Шчырым |
N4 | Шчырага | Шчырае | Шчырую | Шчырых |
N5 | Шчырым | Шчырым | Шчырай | Шчырымі |
N6 | Шчырым | Шчырым | Шчырай | Шчырых |
- Словазлучэнні:
- шчыры чалавек;
- шчыры хлопчык.
Сказы:
- Я з вамі заўсёды быў шчыры, чакаю гэтага і ад вас.
- Яго маці можа ганарыцца, што выгадавала такога шчырага хлопца.