ФАКУЛЬТЭТ
У вышэйшай навучальнай установе: вучэбнае, навуковае і адміністрацыйнае падраздзяленне, якое аб’ядноўвае кафедры якой-небудзь галіны ведаў.
Граматычныя формы
Адз.л. | Мн.л. | |
N | філалагічны факультэт | філалагічныя факультэты |
N2 | філалагічнага факультэта | філалагічных факультэтаў |
N3 | філалагічнаму факультэту | філалагічным факультэтам |
N4 | філалагічны факультэт | філалагічныя факультэты |
N5 | філалагічным факультэтам | філалагічнымі факультэтамі |
N6 | на філалагічным факультэце | на філалагічных факультэтах |
Лексічная спалучальнасць
Pron. + N : мой факультэт;
Adj. + N: філалагічны, лепшы;
N + N2: праца факультэта;
Prep.+ N2+ N2 : з дапамогай факультэта;
V + Prep. + N6: вучыцца на факультэце;
Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць
Факультэцкі (Adj.) факультэцкая бібліятэка.
Ужыванне ў мове
- У БДУ дзевятнаццаць факультэтаў.
- Я вучуся на філалагічным факультэце.