ЗАЛІК
Выгляд праверачнага выпрабавання ў вышэйшай навучальнай установе і іншых навучальных установах, а таксама адзнака, якая сведчыць праходжанне такіх выпрабаванняў.
Граматычныя формы
Адз.л. | Мн.л. | |
N | прамежкавы залік | прамежкавыя залікі |
N2 | прамежкавага заліку | прамежкавых залікаў |
N3 | прамежкаваму заліку | прамежкавым залікам |
N4 | прамежкавы залік | прамежкавыя залікі |
N5 | прамежкавым залікам | прамежкавымі залікамі |
N6 | на прамежкавым заліку | на прамежкавых заліках |
Лексічная спалучальнасць
Pron. + N : твой залік;
Adj. + N: цяжкі, лёгкі;
N + N2: здача заліку;
V + N4: здаваць залік;
N + N5 : залік аўтаматам;
V + Prep. + N6: хвалявацца на заліку.
Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць
Заліковы (Adj.) заліковая кніжка;
Залічана (Part.) адказ залічаны.
Ужыванне ў мове
- На заліку ацэньваюць веды студэнта, але адзнака не ставіцца.
- Каб дапусціцца да сесіі, трэба здаць усе залікі.