ЗАЛІКОВАЯ КНІЖКА
Дакумент, у якім змяшчаюцца запісы аб здачы студэнтам залікаў, іспытаў, абароне курсавых, дыпломных прац і дысертацый, а таксама вытворчай практыкі.
Граматычныя формы
Адз.л. | Мн.л. | |
N | заліковая кніжка | заліковыя кніжкі |
N2 | заліковай кніжкі | заліковых кніжак |
N3 | заліковай кніжцы | заліковым кніжкам |
N4 | заліковую кніжку | заліковыя кніжкі |
N5 | заліковай кніжкай | заліковымі кніжкамі |
N6 | у заліковай кніжцы | у заліковых кніжках |
Лексічная спалучальнасць
Pron. + Adj. + N : мая заліковая кніжка;
Adj. + Adj. + N: добрая, парваная;
V + Adj. + N4: згубіць заліковую кніжку;
V + Prep. + Adj. + N6: паставіць ў заліковай кніжцы.
Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць
Залікоўка (N.) разм. забыць залікоўку.
Ужыванне ў мове
- Залікі і адзнакі за іспыт ставяць у заліковую кніжку.
- Без заліковай кніжкі прымаць іспыт нельга.