ДЫПЛОМ
- Пасведчанне аб заканчэнні навучальнай установы або аб прысваенні якога-н. звання. Дыплом прафесара.
- Пасведчанне, якое выдана за паспяховы выступ на конкурсе, фестывалі. Дыплом міжнароднага конкурса.
- Даследчая праца, выкананая выпускніком вышэйшых і некаторых сярэдніх навучальных устаноў. Абараніць дыплом.
Граматычныя формы
Адз.л. | Мн.л. | |
N | чырвоны дыплом | чырвоныя дыпломы |
N2 | чырвонага дыплома | чырвоных дыпломаў |
N3 | чырвонаму дыплому | чырвоным дыпломам |
N4 | чырвоны дыплом | чырвоныя дыпломы |
N5 | чырвоным дыпломам | чырвонымі дыпломамі |
N6 | у чырвоным дыпломе | у чырвоных дыпломах |
Лексічная спалучальнасць
Pron. + N : мой дыплом;
Adj. + N: чырвоны;
N + N2: узор дыплома;
V + Prep. + N6: напісаць у дыпломе;
V + N4: Атрымаць дыплом.
Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць
Дыпломнік (N.) студэнт-дыпломнік;
Дыпламат (N.) добры дыпламат;
Дымпломны (Adj.) дыпломная праца;
Дыпламаваны (Adj.) дыпламаваны спецыяліст.
Ужыванне ў мове
- Напрыканцы навучання студэнты атрымліваюць дыплом.
- Дыплом – гэта пасведчанне аб вышэйшай адукацыі.