Слоўнік > Дрэвы > Топаль (таполя)

Топаль (таполя)

Топаль (таполя)

Топаль (таполя)

Топаль (м. р.)

Адз. л.: Н. скл. топаль, Р. скл. топаля, Д. скл. топалю, В. скл. топаль, Т. скл. топалем, М. скл. аб топалі.

Мн. л.:  Н. скл. топалі, Р. скл. топаляў, Д. скл. топалям В. скл. топалі, Т. скл. топалямі,  М. скл. аб топалях.

Таполя (ж. р.)

Адз. л.: Н. скл. таполя, Р. скл. таполі, Д. скл. таполі, В. скл. таполю, Т. скл. таполяй, М. скл. аб таполі.

Мн. л.: Н. скл. таполі, Р. скл. таполяў, Д. скл. таполям, В. скл. таполі, Т. скл.: таполямі, М. скл.: аб таполях.

Дрэва сямейства вярбовых. Ціха пашумлівала .. лістамі маладая таполя (Аляксей Кулакоўскі). Аднойчы .. [Лабановіч] заўважыў: летам у гарачы дзень падае снег! Гэта цвілі таполі і іх белы пух плаваў на ветры (Якуб Колас). Топаль, хоць і цвіце, насе́ння не дае (часопіс «Беларусь»).

Словазлучэнні: пабачыць таполю, пасадзіць топаль, думаць аб таполях.

Аднакаранёвыя словы: тапаліны, таполевы.