Слоўнік > Ягады > Суніцы

Суніцы

Суніцы

Суніцы

Н. скл. суніцы, Р. скл. суніц, Д. скл. суніцам, В. скл. суніцы, Т. скл. суніцамі, М. скл. суніцах

Адна ягада называецца «сунічына», «суніца».

Пахучыя салодкія ці кісла-салодкія ягады шматгадовай травяністай расліны сямейства ружакветных з белымі кветкамі і пахучымі ружова-чырвонымі пладамі. Мы з Галінкай назбіралі збанок суніц. (Алена Васілевіч)

Аднакаранёвыя словы: сунічнік, сунічны

Словазлучэнні: пайсці ў суніцы, вядзерца суніц