Рабіна (арабіна)

Рабіна (арабіна)
Рабіна. Адз. л.: Н. скл. рабіна, Р. скл. рабіны, Д. скл. рабіне, В. скл. рабіну, Т. скл. рабінай, М. скл. аб рабіне.
Мн. л.: Н. скл. рабіны, Р. скл. рабін, Д. скл. рабінам, В. скл. рабіны, Т. скл. рабінамі, М. скл. аб рабінах.
Арабіна. Адз. л.: Н. скл. арабіна, Р. скл. арабіны, Д. скл. арабіне, В. скл. арабіну, Т. скл. арабінай, М. скл. аб арабіне.
Мн. л.: Н. скл. арабіны, Р. скл. арабін, Д. скл. арабінам, В. скл. арабіны, Т. скл. арабінамі, М. скл. аб арабінах.
Дрэва сямейства ружакветных, на якім гронкамі растуць аранжава-чырвоныя ягады. Рабіна ля школы звесіла свае багатыя ярка-чырвоныя гронкі (Сяргей Кавалёў).
Словазлучэнні: чырвоная рабіна, каля трэцяй арабіны, на чорнай рабіне, смачнымі арабінамі.
Аднакаранёвыя словы: рабінавы, арабінавы, рабы, рабінка, рабіннік.