Слоўнік > Ягады > Клубніцы (трускалкі)

Клубніцы (трускалкі)

Клубніцы (трускалкі)

Клубніцы (трускалкі)

Н. скл. клубніцы, Р. скл. клубніц, Д. скл. клубніцам, В. скл. клубніцы, Т. скл. клубніцамі, М. скл. клубніцах

Н. скл. трускалкі, Р. скл. трускалак, Д. скл. трускалкам, В. скл. трускалкі, Т. скл. трускалкамі, М. скл. трускалках

Адна ягада называецца «клубнічына», «клубніца», «трускалка».

Пахучыя і салодкія чырвоныя ягады шматгадовай травяністай расліны сямейства ружакветных, падобныя да суніц. Клубніцы з вяршкамі.

Аднакаранёвыя словы: клубнічны (трускалачны), клубнічнік

Словазлучэнні: трускалкі спеюць, памыць клубніцы