Слоўнік > Ягады > Журавіны

Журавіны

Журавіны

Журавіны

Н. скл. журавіны, Р. скл. журавін, Д. скл. журавінам, В. скл. журавіны, Т. скл. журавінамі, М. скл. журавінах

Адна ягада называецца «журавініна», «журавіна».

Чырвоныя кіслыя ягады вечназялёнай расліны сямейства бруснічных, якая расце на мохавых балотах. На бліжнім балоце жанчыны збіраюць журавіны і брусніцы — восеньскія ягады. (Васіль Каваль)

Аднакаранёвыя словы: журавінны, журавінавы, журавіннік

Словазлучэнні: шукаць журавіны, журавіны ў цукры