Елка

Елка
Адз. л.: Н. скл. елка, Р. скл. елкі, Д. скл. елцы, В. скл. елку, Т. скл. елкай, М. скл. аб елцы.
Мн. л.: Н. скл. елкі, Р. скл. елак, Д. скл. елкам, В. скл. елкі, Т. скл. елкамі, М. скл. аб елках.
Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з конусападобнай кронай і доўгімі лускаватымі шышкамі. За дубамі ўзвышаюцца, гамонячы сваімі калматымі вершалінамі з сінім небам, вечназялёныя елкі і сосны (Макар Паслядовіч).
Словазлучэнні: навагодняя елка, павесіць на елку, убачыць на елцы, размаўляць аб елцы.
Аднакаранёвыя словы: ёлка, елачка, ялінка, яловы