Слоўнік > Грыбы > Падасінавік

Падасінавік

Падасінавік

Падасінавік

    

1. Ядомы грыб, які расце пераважна ў асінавых лясах у чэрвені — верасні. Трапляецца ў лясах з бярозай, радзей з дубам, елкай, хвояй. Капялюш цёмна-чырвоны або чырвона-аранжава-карычневы, ножка белая з цёмна-бурымі лускавінкамі. Пад елкай я ўбачыла падасінавік.

 

 

   Граматычныя формы

Адз. л.                     Мн.л.
N1 падасінавік             падасінавікі
N2 падасінавіка           падасінавікаў
N3 падасінавіку           падасінавікам
N4 падасінавік             падасінавікі
N5 падасінавікам         падасінавікамі
N6 (аб) падасінавіку  (аб) падасінавіках

Лексічная спалучальнасць

Adj. + N: вялікі падасінавік, прыгожы падасінавік.

Inf + N4: : знайсці падасінавік, убачыць падасінавік.

V + Prep. + N6: падумаць аб падасінавіку, расказваць аб баравіку

Аднакарэнныя словы і іх спалучальнасць.

Асіна N: вялікая асіна.

Выкарыстанне ў маўленні:

Гэта лета багата на падасінавікі.

У лесе я знайшла шмат падасінавікаў.

Самыя прыгожыя грыбы – падасінавікі.

Дзядуля прынёс цэлы кошык падасінавікаў.

Пайду ў лес па падасінавікі.

Тэст па тэме «Грыбы»

Практыкаванні па тэме «Грыбы»