Слоўнік > Дрэвы > Груша (ігруша)

Груша (ігруша)

Груша (ігруша)

Груша (ігруша)

Груша. Адз. л.: Н. скл. груша, Р. скл. грушы, Д. скл. грушы, В. скл. грушу, Т. скл. грушай, М. скл. аб грушы.

Мн. л.:  Н. скл. грушы, Р. скл. груш, Д. скл. грушам, В. скл. грушы, Т. скл. грушамі,  М. скл. аб грушах.

Ігруша. Адз. л.: Н. скл. ігруша, Р. скл. ігрушы, Д. скл. ігрушы, В. скл. ігрушу, Т. скл. ігрушай, М. скл. аб ігрушы.

Мн. л.:  Н. скл. ігрушы, Р. скл. ігруш, Д. скл. ігрушам, В. скл. ігрушы, Т. скл. ігрушамі,  М. скл. аб ігрушах.

Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса. Груша-дзічка. Марозаўстойлівы сорт ігруш.

Словазлучэнні: варэнне з ігруш, бабуліна груша, ляжаць пад ігрушай.

Аднакаранёвыя словы: грушка, грушавы, грушачка, ігрушка, ігрушавы, ігрушачка.