Слоўнік > Дрэвы > Бяроза

Бяроза

Бяроза

Бяроза

Адз. л.: Н. скл. бяроза, Р. скл. бярозы, Д. скл. бярозе, В. скл. бярозу, Т. скл. бярозай, М. скл. аб бярозе.

Мн. л.:  Н. скл. бярозы, Р. скл. бяроз, Д. скл. бярозам, В. скл. бярозы, Т. скл. бярозамі,  М. скл. аб бярозах.

Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой. Расчасаўшы пругкім ветрам косы, Спаласнуўшы ногі у расе, Залатагаловыя бярозы Паўстаюць ва ўсёй сваёй красе (Мікола Аўрамчык). Пад сонцам грэліся бярозы У белым тонкім палатне (Змітрок Бядуля).

Словазлучэнні: белая бяроза, грыб пад бярозай, хлопчык на бярозе.

Аднакаранёвыя словы: бярозавы, бярэзнік, бярозка.