Слоўнік > Ягады > Буякі (дурніцы)

Буякі (дурніцы)

Буякі (дурніцы)

Буякі (дурніцы)

Н. скл. буякі, Р. скл. буякоў, Д. скл. буякам, В. скл. буякі, Т. скл. буякамі, М. скл. буяках

Н. скл. дурніцы, Р. скл. дурніц, Д. скл. дурніцам, В. скл. дурніцы, Т. скл. дурніцамі, М. скл. дурніцах

Адна ягада называецца «дурнічына», «дурніца». «Буякі» не ўтвараюць назвы для адной ягады.

Цёмна-сінія з шызым налётам кіславатыя на смак ягады кустовай нізкарослай расліны сямейства бруснічных, якая расце ў нізкіх лясных месцах. Роўнае, чыстае поле было і на лузе, дзе мы кідалі з бацькам стагі, на тых балотах, куды хадзілі з маткаю па журавіны, буякі… (Барыс Сачанка)

Аднакаранёвыя словы: буяковы, дурнічнік

Словазлучэнні: блытаць дурніцы з чарніцамі, пасадзіць буякі