Слоўнік > Ягады > Ажыны

Ажыны

Ажыны

Ажыны

Н. скл. ажыны, Р. скл. ажын, Д. скл. ажынам, В. скл. ажыны, Т. скл. ажынамі, М. скл. ажынах

Адна ягада называецца «ажыніна».

Чорна-шызыя ядомыя ягады расліны сямейства ружакветных з калючымі сцябламі, з выгляду падобныя на маліны. [Каза:] — Але я ўсю пушчу гэту Абягаю з лета ў лета. Пакажу, дзе шмат чарніц, Шмат малін, ажын, суніц. (Іван Муравейка)

Аднакаранёвыя словы: ажынаўка, ажыннік, ажынавы

Словазлучэнні: морс з ажын, дзікія ажыны