Агрэст
Н. скл. агрэст, Р. скл. агрэсту, Д. скл. агрэсту, В. скл. агрэст, Т. скл. агрэстам, М. скл. агрэсце
Адна ягада называецца «агрэсціна».
Кісла-салодкія ягады кустовай садова-ягаднай расліны сямейства агрэставых. З’есці талерку агрэсту.
Аднакаранёвыя словы: агрэставы, агрэставыя
Словазлучэнні: кусты агрэсту, вырошчваць агрэст