Галоўная старонка

Для содержимого этой страницы требуется более новая версия Adobe Flash Player.

Получить проигрыватель Adobe Flash Player

СВЕТ ПРОДКАЎ

Галоўная

Народны каляндар

Літаратура

Кантакты

 

Народны каляндар на снежань

 

СНЕЖАНЬ

1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Здавён у гэтым месяцы асноўная праца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі гарэла лучына ў пасвеце ці на лучніку. Мужчыны знаходзілі занятак, які быў звязаны з дробным рамяством, рамонтам. Жанчыны ж пасля сядзення за грэбенем ці прасніцаю браліся ткаць кросны. Добра быў развіты прагноз надвор'я, стан будучай вясны па зімовых прыкметах. Народныя веды замацоўваліся ў трапных прыказках і прымаўках. Снежань жыў чаканнем калядных свят.
Снежань зіму пачынае, а год канчае.
Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багаты.
Снежань замосціць і загвоздзіць.
Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.
Снежань сцюжны з зімою дружны.
Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.
У снежні адкрытае вуха — летам горача і суха.
Сухі снежань — сухая вясна, сухое лета.

 

 

6(23) сьнежня

Матрыхваны (Матрыпан)
Дзень вольны ад прадзення ў піліпаўскія вечары. "Матрыпан у Піліпаўку празнікуюць, штоб не прасці". Дзяўчаты варажылі пра замужжа. У Ельскім раёне ўспамінаюць: "Возьмуць да рошчэшуць косы грэбёнкаю, таю, шо мічуць, да шоб ніхто не чуў, ложыліса, пуд под утку грэбёнку ложаць: "Здайса ў сне, с кім я стану ў пары на весні". То прыйдуць с гулянкі, цёмно, ужэ ўсі спяць. Шоб ніхто не говорыў до цебе і ты ні с кім не говоры, бо як загаворыш, то ўсё пропало".

 

13(30) снежня

13

Андросы (Андрос, Андрэй, Андрэйкі) Дзявочае свята. На Палессі кажуць: “Трэба было табе не андросіці (святкаваць), да кудзелю кудосіці”, “Андрос, Андрос, мучкі кудось, бо мне трэба дзяцей адзяваць”. Дзяўчаты варажылі так, як і перад Новым годам: на бліны, крычалі ў калодзеж і абсявалі яго каноплямі, бегалі пад суседскія вокны пачуць, пра што гавораць у хаце, і інш. У Паазер’і прыслухоўваліся, як паводзіць сябе вада ў калодзежах: калі ціхая – на добрую зіму, а шуміць – маразы, завірухі і буры разгуляюцца. У некаторых мясцінах дзяўчаты праводзілі абрад “сеяння каноплі (лёну)”, які цяпер успрымаецца як забава моладзі. Яшчэ абсыпалі свае ложкі льняным і канапляным семем са словамі: “На цябе, святый Андрэю, лён сею! Дай, Божа, знаці, з кім буду гараваці!” І чакалі, хто прысніцца. У Свіслацкім раёне дзяўчаты зубамі адкусвалі галінку вішні, ставілі яе ў пляшку з вадою і назіралі: у каторай расцвітала галінка, то тая дзяўчына павінна была выйсці замуж.

17 (4) снежня

17

Варвары (Варвара, Варкі, Міколіна матка) – прысвятак. У старажытнасці, відаць, адзначалі дзень зімовага сонцастаяння, таму шмат дзе распаўсюджана прымаўка: “Варвара ноч урвала, а дзень надтачыла”. Іншыя прыказкі ўказваюць на прыналежнасць прысвятка да зімы: “Прыйдзе Варвара, маразы і завараць”, “Як ударыць Варвара, беражы нос ды вуха”. У гэты дзень пастухі збіралі “варваршчыну” – традыцыйную плату. Жанчыны не пралі, бо нібыта “Варвара верацёнамі замучана”. Прысвятак лічыўся Серадапосцем – сярэдзінай Каляднага посту, як Хрэсцы на Вялікі пост, каб жывёла і дзеці не ўвальваліся ў ваду і не тапіліся. Усе частаваліся варанымі ці печанымі варэнікамі з макам, мёдам або каноплямі. Варылі варэнікі з грэчневай мукі і падавалі з канаплянай “маслянкаю”. На Палессі дзеці хадзілі па варэнікі да сваіх бабуль. На Смаленшчыне Варвару называлі Міколінай маткай.

18 (5) снежня

18

Савы (Сава, Саўка, Міколін бацька) Лічыцца бацькам Мікалая, патрабуе: “Святкуй мяне і бацьку майго!”. У народзе гаварылі па-рознаму: “Колісь на Варвары нічога не рабілі, а на Саву маталі клубкі на матужкі”; “На Савы не пралі, тоўклі просо, ячмень на куццю, жыто мололі на коляднікі, постолы плелі, волокі вілі”, “На Савы не трэба прасць. Не трэба круціць, каб добра было скату, бо скруціцца ягнёнак у калясо”. Таксама казалі: “Сава мосце, а Мікола гвоздзе”.

 

21 снежня

21

Дзень зімовага сонцастаяння Старажытныя славяне зімовае сонцастаянне называлі сонцаваротам, бо з гэтага моманту сонца «паварочвае» на прыбаўленне дня. «Сонца — на лета, зіма — на мароз». У тыя часы гэтая дата мела і прыкладное значэнне — яна служыла пунктам адліку часу, па надвор’і на сонцаварот рабілі прагнозы на будучы ўраджай (іней на дрэвах — да багатага ўраджаю).

 

 

22 (9) снежня

22

Ганны (Ганкі, Ганна) – прысвятак, падобны на Савы. Да Каляд застаецца роўна два тыдні. “Ганкы – пошчытаны дынькы”, “Ганны – прыбавіцца багата дня”. Беларусы Смаленшчыны пра прысвяткі ў канцы года казалі: “Варвара, Саўка, Мікола і Андрос ішлі ўмесці; Ганна засталась за красачкамі, а будній дзень і наступіў”. На Брэстчыне так заўважаюць: “Варвара заварыць, а Мікола пацвердыць, а Ганкі зоб’юць санкі й поедуць катацца по снегові, по ледові”. Найбольш распаўсюджана прымаўка: “На Ганкі сядайце на санкі”. У Іванаўскім раёне гавораць: “На Ганкі запрагай каня ў санкі”.

31 снежня

Апанас, Кірыл. Дзень Апанаса лічыўся паловаю зімы ў дачыненні да назапашанага для хатняй скаціны корму. Калі яго ўжо выкарыстана палова, селяніну можна спакойна чакаць першага веснавога выпасу. Калі ж заставалася меней — трэба было карміць больш ашчадна, паколькі, згодна з народным назіраннем, добра ўкормленая з восені і ў першую палову зімы жывёла, калі і галодная пад весну, усё ж вясны не баіцца. Апанаса называлі абаронцам жывёлы ад маразоў. Беларусы Смаленшчыны называлі Панассе "гусіным святам". Мяцеліца ў гэты дзень, нагадваючы белы пух, нібыта варажыла на тое, што выведзецца багата гусянят. Па надвор'ю вылічвалі пачатак надыходу цяпла і палявога сезона: раз на Апанаса завіруха — трэба чакаць працяглай вясны, з-за якой усе запасы з пуняў павымятаеш. Заканчваўся самы халодны месяц зімы, і народная прыказка папярэджвала: "Хавай нос у Апанасаўскі мароз!"

Наверх

 

Галоўная

Народны каляндар

Літаратура

Кантакты

© Бугай Вераніка Віктараўна
Філалагічны ф-т БДУ