Дадаткі > Песні на беларускай мове > NIZKIZ Цяпер І Далей

NIZKIZ Цяпер І Далей

nizkiz1

Гайдаецца свет у гэтым святле —
не ідэальны, не ідэальны.
Ня ведаю як, тану ў малацэ —
так нерэальна, усе нерэальна.

Ня веру сабе,
ня веру ізноў.
Цяпер і далей —
не будзе балець.
Я мог уцякаць,
я мог, але як?
Цяпер і далей —
не будзе балець.

Ідзі і глядзі: на самым краі,
там дзе не было і няма нас.
раблю толькі крок і проста лячу.
Так нерэальна мая рэальнасць.

Ня веру сабе,
ня веру ізноў.
Цяпер і далей —
не будзе балець.
Я мог уцякаць,
я мог, але як?
Цяпер і далей —
не будзе балець.