Дадаткі > Песні на беларускай мове > Мутнаевока «Сэрца стук»

Мутнаевока «Сэрца стук»

yyd_7204

Веру ў мэты і iмкненнi,

Не бачу ўзлеты і падзенні.
І пьяны рух,крыві ў венах рух
і звар’яцелы сэрца стук.

Нам паветра не хапала!
Ты аб гэтым мне спявала.
Я да ночы буду слухаць
Хворы твой сэрца стук.

Мілы мой Божа, на што жа ты здольны?
Я не ў палоне, але і не вольны.
І нават хочацца заснуць,
Але перашкаджае сэрца стук.

I паветра не хапае!
А ўсе роўна ты спяваеш.
Я да ночы буду слухаць
Хворы твой сэрца стук.

Нам паветра не хапала!
Ты аб гэтым мне спявала.
Я да ранiцы буду слухаць
Хворы твой сэрца стук.

I паветра не хапае!
А ўсе роўна ты спяваеш.
Абяцаю, што не стамлюся,
Слухаць твой сэрца стук.
Хворы твой сэрца стук.