Тэ́ксты > Хло́пчык

Хло́пчык

Я не па́мятаю дакла́дна, ко́лькі мне было́ гадо́ў тады́. Напэ́ўна, дзе́сьці двана́ццаць-трына́ццаць.  Я жы́ў з ма́май і та́там каля бе́рага мо́ра ў невялі́чкай  вё́сцы на сто два́ццаць дваро́ў, дзе мо́жна было́ налічы́ць менш за тры́ста рыбако́ў. І́ншым ра́зам над на́шымі гало́вамі пралята́лі самалё́ты.  Ба́цька раска́зваў, што дзе́сьці пры дапамо́зе электры́чнасці хо́дзяць цягнікі́, але́ я не паве́рыў. Мы жылі́ дастатко́ва бе́дна. Ма́ма не працава́ла, а ба́цькаў заро́бак быў ро́ўны дзесяці́ даля́рам на ме́сяц, таму́ я му́сіў працава́ць з са́мага ра́нняга дзяці́нства. Я ма́рыў пра ўла́сны ро́вар. Гэ́та было́ дастатко́ва недарэ́чна ў маі́м стано́вішчы, але ж ніхто́ не забараня́ў про́ста ма́рыць. Мне было́ пя́ць, калі́ я ў яка́сці сапра́ўднага рыбака́ ўпершыню́ тра́піў на ло́дку. Я па́мятаю, як пля́скала і гру́кала хвасто́м мая́ пе́ршая ры́біна і як трэ́снулі, злама́ўшыся, дзве ла́ўкі. Па́мятаю, як быў шпурну́ты на но́с, дзе ляжа́ла ты́сяча мо́крых змата́ных шнуро́ў, і ўся ло́дка дрыжа́ла, а то́й, хто узя́ў мяне́ на ту́ю ло́дку, бамбе́рыў сваю́ мільё́нную, ма́быць, ры́біну, і гук быў такі́, як бы́ццам Ён у свае́ няпо́ўныя се́мдзесят ссяка́ў дрэ́ва. З тых часо́ў я па́мятаю ўсё. З тых часо́ў я трыма́ю ў сэ́рцы ўспамі́н пра Яго́, майго́ пе́ршага і  найле́пшага  Наста́ўніка і Ся́бра.